20.07.2018 / 13:46

Чарговае ДТЗ ва Украіне: загінулі 10 чалавек, 10 шпіталізаваныя 2

ZT.NPU.GOV.UA

У Жытомірскай вобласці з-за сутыкнення маршруткі і грузавіка загінулі 10 чалавек, яшчэ 10 шпіталізавалі

Аварыя адбылася на 127-м кіламетры аўтадарогі Кіеў — Чоп каля вёскі Глубочыца.

Па папярэдніх дадзеных, кіроўца аўтобуса (імаверна, маршрутам Кіеў — Роўна) ехаў у напрамку Жытоміра і ўрэзаўся ў грузавік DAF з паўпрычэпам.

10 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.

Нагадаем, што сёння раніцай мікрааўтобус з Гомеля трапіў у ДТЗ у Мікалаўескай вобласці. Загінулі пяць чалавек.

21
Праваахоўнік / Адказаць
20.07.2018 / 14:23
Украіна-гэта дно
2
ласла / Адказаць
20.07.2018 / 23:15
Здаецца, гэта наумысная чарада здарэнняў па заказу спецслужб, каб беларусы не ездзілі ва Украину, а каб ездзілі да расіян
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру