Леанід Кулакоў (справа), фота Волі Афіцэравай

Леанід Кулакоў (справа), фота Волі Афіцэравай

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 ліпеня былі вынесеныя прысуды актывістам, якіх напярэдадні затрымаў АМАП пад мінскім рэстаранам «Гранд Кушавель», паведамляе Радыё Свабода.

Леаніду Кулакову прысудзілі штраф 45 базавых (1 102,5 рублёў), Маі Навумавай — 40 базавых (980 рублёў). Вольга Нікалайчык таксамап аштрафаваная на 980 рублёў.

Актывісты да таго раздавалі наведнікам буклеты з інфармацыяй пра сітуацыю з рэстаранам «Поедем поедим» пад Курапатамі. Абодва рэстараны належаць, прынамсі ў значнай меры, Леаніду Зайдэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0