20.07.2018 / 15:42

На заходніх рубяжах Расіі пачалося вялікае вайсковае будаўніцтва 35

Міністэрства абароны Расіі стварае новую інфраструктуру для размяшчэння войскаў і вайскова тэхнікі ўздоўж заходніх і паўднёва-заходніх межаў краіны. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на намесніка міністра Цімура Іванова.

«Мінабароны Расіі надае значную ўвагу будаўніцтву інфраструктуры для размяшчэння асабістага складу і забеспячэння захоўвання ўзбраення і тэхнікі ў штатных умовах на заходнім і паўднёва-заходнім стратэгічных кірунках», - заявіў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, з пачатку бягучага года ў эксплуатацыю было ўведзена больш за 480 будынкаў і збудаванняў у Ельні (Смаленская вобласць), Валуйках (Белгародская вобласць), Піянерскім (Калінінградская вобласць), Кадамаўскім і Мілераве (Растоўская вобласць), а таксама ў Севастопалі.

Фота mil.ru

3
ўантуфры / Адказаць
20.07.2018 / 15:56
Рыхтуюцца. Цікава, ужо дамовіліся з Лукашэнкам аб тым каб перавесці асноўны агонь на Беларусь ?
2
Белорус / Адказаць
20.07.2018 / 16:01
Когда свою военную базу от нас заберут? 
1
мясцовы2 / Адказаць
20.07.2018 / 16:14
хай будуюць, потым будзе што раскрадаць. заадное і нм недалека ехаць будзе.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру