У Францыі распрацоўваюць гібрыд самалёта і цягніка ВІДЭА
Французская кампанія Akka Techonologies прадставіла праект гібрыда самалёта і цягніка Link & Fly.
Link & Fly пры пасадцы прыбірае крылы і можа працягваць далейшы шлях як звычайны цягнік.
Габарытамі самалёт можна параўнаць з Airbus A320: размах крылаў паветранага судна складае 49 метраў, даўжыня — 34 метры, вышыня — восем метраў. Апарат можа перавозіць да 160 пасажыраў.
У кампаніі разлічваюць, што распрацоўка дазволіць разгрузіць буйныя транспартныя шляхі і падвысіць прывабнасць авіяпералётаў — пасажырам не прыйдзецца самастойна дабірацца ў горад з аэрапортаў, якія часта знаходзяцца на ўскраіне або ў іншым населеным пункце.
-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
-
«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук
Каментары