20.07.2018 / 17:11

Пад Гомелем апаганілі надмагільны помнік Міхася Жызнеўскага 30

На могілках у вёсцы Сьцяг Працы Гомельскага раёну невядомыя апаганілі помнік беларускага Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага, піша Радыё Свабода.

Пра гэта паведаміла сястра Міхася Натальля Жызьнеўская.

«Мне патэлефанавалі зь міліцыі і сказалі, што помнік брату запэцканы фарбай», — кажа Натальля.

Яна паведаміла, што на помніку брата чырвонай аэразольнай фарбай зафарбаваныя беларускі гістарычны герб «Пагоня», а таксама дзяржаўны герб Украіны.

Натальля Жызьнеўская разам з нарадам міліцыі паехала на могілкі вёскі Сьцяг Працы, дзе пахаваны Міхась, а таксама ягоныя бацькі, якія памерлі сёлета.

Міхась Жызьнеўскі стаў адной зь першых ахвяраў сутыкненьняў удзельнікаў Эўрамайдану зь міліцыяй. Гэта адбылося раніцай 22 студзеня 2014 году, калі «Бэркут» пайшоў у наступ ва ўрадавым квартале на вуліцы Грушэўскага, разьбіраючы барыкады і затрымліваючы людзей.

10
V / Адказаць
20.07.2018 / 17:27
Божа, пакарай іх.
4
Калядка / Адказаць
20.07.2018 / 17:39
Таварышы из канторы, ня любяць, трэба каб красная звёздочки была, тада харашо.
4
Когда это закончится ??? / Адказаць
20.07.2018 / 17:57
Погань последнее время, обнаглела. Бордели, на месте расстрела  беларусов, защищает, свои съезды в Беларуси проводит, могилы оскверняет.......
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру