Паліцыя затрымала кіроўцу грузавіка, пасля сутыкнення з якім у Мікалаеўскай вобласці загінулі 5 грамадзян Беларусі ў пасажырскім мікрааўтобусе, паведамляе прэс-служба рэгіянальнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі Украіны.
«Мужчына дае тлумачэнні з нагоды таго, чаму ён спыніўся на праезнай частцы і чаму не прыняў усе неабходныя меры бяспекі падчас аварыйнага прыпынку, як таго патрабуюць Правілы дарожнага руху», — распавядаюць праваахоўнікі.