20.07.2018 / 18:27

Марына Кражова. ***Княжыч бяссонны зіхціць па-над цёмным абшарам… Вершы 31

Княжыч бяссонны зіхціць па-над цёмным абшарам.
Зоркі-ясвінкі, як злодзьлівы пан запрыгоніў.
Пожаддзю пье, несканечнай, надземную пару,
Сціпрасцю тлуста расце ў сакавітую поўню.

Зоркі згасаюць. Даткліва-дадатныя стрэлы
Знічкамі перарываюць жупоты-пакуты.
Добра, калі ты вялікі, ў сэнсе памераў.
Лепей, калі ты ў іншым кантэксце — славуты.

Поўня маўчыць. Гонар ўзаплеч стаіць несузменна,
Велічная правялебнасць грызе чужапасам.
Годна, калі ты адна — анібы выключэнне.
Цяжка, калі ў сусвеце сумуеш самнасам. 

Ветах павернецца, як несызменная наслань,
Вечнасцю закапцаваны ў чвэрці-падзелы.
Ёмка, калі ён святлом аварожліва-ясны.
Значна лягчэй, калі ясны наўперш — зразумелы.

Кніга жыцця

Алоўкі-пальцы размалююць кнігу
Ўсякдзённых спраў барвістасцю спрамог.
Ужо мярэсціцца вясёлкаваю выгбай
старонка беззыскоўных перамог.
Аповесць пішацца, жыццё збірае краскі
Ў абярэмак. Сціплым тыражом
асадкі-думкі сказы, нібы яскі,
выскрэбваюць завостраным нажом.
Сцвярджаюць подпісамі подыхі надзеяў,
Будуюць словы ў вершаваны мур
І выпешчаны ўвагай жыццядзейнай
На вокладцы лунее белы тур.
Не пастрымаць яе паперай на паліцы.
адзін асобнік завадэвуш-зніч
Схавае рэзай сьвяных лескавіцаў
У свой скутэчны дабародны кліч.

Аркестра гораду

«Ніхто не хоча вучыцца нябесных спеваў, усе пяюць беларускую «дудку». Дудар вучыць. Што рабіць?» Вацлаў Ластоўскі. «Дудар»

Аркестра горада працуе без вакацый.
Будзель-канцэрт мітрэнжыцца гармоніяй.
Паўседным золкам брэхт радыёстанцый
Ірве прастору гукавымі промнямі.
Павольна стогнуць цягнікі легата,
Смяюцца гайнікі спагадліваю спогудзьбай,
Уроскідзь рытму дзверы бьюць у тахты,
Арганы пераходаў шэпчуць споведзі.
Шаша мурлыча сола на басэтлі
Машыны свішчуць насакам, як зыкаўкі,
Шыпіць ізноў мінорная імшэля,
Як бубны наўвакол грукочуць прыступкі.
І святлафоры дрынькаюць на банджа — 
Тры розных колера яднаюцца ў тэрцыю.
Рыхтуюць ліхтары свае адажыа,
і нібы талентам, пяропынамі квеляцца.
Мігак над крамамі лупцуе твар літаўры,
Двосьеў дарогі рыкам папярэджвае —
Трымайцеся! Ўжо разгарнула чары
Суздром урбаністычнае сальфеджыа!
Пад рухі-покляскі знясіленых абцасаў,
Дуда душы зліваецца з мелодыяй,
Як рэха беларускай песні-казкі
І канцэртмейстар успыхлівага горада.

Вышываю

Вышываю арнамент на скуры.
Венаў-нітак блакітны суплёт
Цяганінай ладкуе падмурак
І наўзвочным зарубкам суклёт.

Да бясконцасці працы асцяга
Вадгадунцы кадуе штрыхом.
Можа стане мой твор годным сцягам
Ці даладным аквітным лістом?

Незвычайны дэкор са спагудаў.
Таямнічых абэлак актыў
У пяроспар дакорам аблуды
Варажбітны мацуюць матыў.

Тут малітвы мае, абяцанкі…
Непатрэбны на пясцях шаўрон!
Скура лепей любой вышыванкі
Адлюструе надорву нутром.

Мы з мінулым за выраб датклівы
Бьемся волатамі ў рукапаш.
Прыстасоўваю шрамы-пашывы
У мастацка-крывы татуаж.

Мой сусвет у адбудованай грыні,
Абмяжоўвае лосам рука…
Не ўзорная я гаспадыня,
Для жывога свайго ручніка.

Падарожніца

Кпіць погляд стрэх хаморліва-варожа.
Нібы лянцэтам пясць ірве каворка, 
Ізноўку я рыхтую падарожжа,
З панурымі панадамі жаброўкі.

Чарговая прыгода і вялізны
Свет бачыцца малюнкам роднай вёскі.
«У нескладовае» хаваю ў валізы
І васільковыя, ядвабныя пялёсткі.

Збіраю разам усе свае дабыткі.
Паперы з вершамі Янішчыц і Дубоўкі.
Прыхоўваю кувэрт ў кішэню-скрытку
Маіх уласнаручных замалёвак.

Шасціканцовы крыж бяру ў дарогу
І прымірсную галакню замоваў,
Каб захіснулі ад звягі-знямогі,
Каб падтрымалі спохапам спрамовы.

Пакую наўсьпеш ўсю сваю свабоду.
І разам з ёю водпавед найлепшы —
На запытанне « вы з якога роду?»
ўпэўнена адзначу — «я з тутэйшых».

 

Сустрэчы ў снах

Нашы сустрэчы даўно сталі сістэматычнымі.
Посмак спакусы наперад прадбачу заўжды.
Угодаю скончыцца сходка ці сваркай-сутычкаю?
Посмешкамі ці атрутаю хвацкай кляцьбы?

 

Можа параду я выпрашу позіркам ўплётчывым?
Можа пагрозу ў астанку схаваю ў кішэнь?
Хвілі спадканняў расцелюцца мілямі вотчыны,
Кіне Дзянніца на ростані слёзы-імшэль.

 

Нашы з табою візыты ўсуцэль аднабокія —
Я рассыпаюся роскіддзю, як канфеці.
План — марнатраўства і ўсе спадзяванні — сурокамі
Выабражаюць, што ты можаш і не прыйсці.

 

Пасярод ночы ты мроішся. Неспадзяванымі
Думкамі, зноўку кідаюся ў морыўны стан…
Нашы пабачанні — безладны віхт інтэрваламі, 
Смуткам прысвечаны ў гонар патоўплівым снам.

* * *

Марына Кражова

студэнтка магістратуры Northeastern University/international relations/ conflict resolution, Boston. Родам з Краснай Слабады (Вызны) Салігорскага раёна. Вучылася ў Мінскім педагагічным каледжы і ва Універсітэце культуры.

5
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
20.07.2018 / 19:31
Спачатку здавалася, выдатна. Але нейяк дапоўз да "брэхта" i зразумеў, што сэнсу ў далейшым чытаннi няма.
5
наталенейка / Адказаць
20.07.2018 / 20:12
ДЗЯ за надзіўленне прыгажосцю словаў-складаў(!)
8
Жора. / Адказаць
20.07.2018 / 21:49
Таленавитыя вершы. Думау, што ведаю беларускую мову, а тут палову слоу не зразумеу.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру