20.07.2018 / 19:35

Аператар Life павышае кошт паслуг сувязі 5

Аператар Life з 1 жніўня павысіць кошт паслуг сувязі. Кошт дзеючых тарыфаў у сярэднім вырасце на 6,5%. Пры гэтым у некаторыя тарыфы дадаецца безлімітны трафік для Instagram і Twitter.

У тарыфы «Сям'я» і «Мульцінет» да безлимиту на мэсэнджары Viber, WhatsApp, BiP дадасца безліміт на Telegram, таксама стане больш уключаных хвілін і трафіку на іншыя рэсурсы. Архіўныя тарыфы падаражэюць у сярэднім на 8%.

У архіўныя тарыфы S, M, L, XL (з абавязацельствамі) і XXL дадаюцца мегабайты і безлімітны інтэрнэт на мэсэнджар Telegram. Кошт S, M, L вырасце на 1 рубель. Таксама змяненне кошту закране і іншыя архіўныя тарыфныя планы.

Асноўнае змяненне ў дадатковых пакетах — павелічэнне кошту, якое склала ад 20 капеек да 1 рубля. Зменяцца тарыфы на роўмінг і міжнародную сувязь. Павышэнне закране міжнародныя SMS, яны падаражэюць да 13 капеек. Кошт пакетаў хвілін, SMS і трафіку ў роўмінгу павялічыцца ў сярэднім на 11%.

Што тычыцца дадатковых паслуг, то падаражэе іх невялікая частка.

2
Мярсі ў баку / Адказаць
20.07.2018 / 19:47
І куды глядзяць чыноўнікі?
1
Нетлуке / Адказаць
20.07.2018 / 21:47
Мярсі ў баку, в откаты куда ещё блин
1
Ж. Рыба / Адказаць
21.07.2018 / 09:29
В Украине за 5р. на том же лайфе можно и в интернете сидеть до посинения и болтать пока язык не отвалится! А у нас они, значит, зажрались?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру