Два чалавекі загінулі ў ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса і Volkswagen Passat у Дзяржынскім раёне, паведамляе УСК па Мінскай вобласці. Адзін чалавек у выніку аварыі траўмаваны.
ДТЗ здарылася на трасе М1 Брэст-Мінск-мяжа Расіі. На месцы здарэння знаходзіцца следча-аператыўная група.