21.07.2018 / 10:15

Футбаліст зборнай Харватыі адмовіўся ад медаля ЧС-2018 6

Форвард харвацкай зборнай Нікола Калініч, адлічаны з каманды пасля першага матча чэмпіянату свету, вырашыў не прымаць срэбраны медаль турніра.

У першай жа гульні Калініч адмовіўся выходзіць на замену. Ён матываваў гэта болем у спіне, аднак многія меркавалі, што гулец проста нязгодны са сваім статусам запаснога.

Такія адмовы выйсці на замену фіксавалі і раней, таму трэнер Златка Даліч выгнаў Калініча з каманды.

Тым не менш трэнерскі штаб і гульцы нацыянальнай каманды ўсё ж вырашылі ўручыць медаль Калінічу.

«Дзякуй, але я не гуляў у Расіі», — адказаў ён.

Нагадаем, зборная Харватыі саступіла французскай камандзе ў фінале ЧС-2018 з лікам 2:4 і стала сярэбраным прызёрам мундыяля.

8
tamara / Адказаць
21.07.2018 / 10:49
Малайчына,псаваць рукі на зямлі каларадаў
2
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
21.07.2018 / 14:27
Хорошее дело мундиалем не назовут ..))
0
Вінцэнт / Адказаць
21.07.2018 / 16:08
tamara, ногі,- гэта ж футбол! 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру