21.07.2018 / 14:39

Віктар Малышчыц зрабіў начныя ФОТА ў самым цёмным месцы Беларусі. І аказалася, што там зусім не цёмна! 14

Альманскія балоты на поўдні Столінскага раёна — гэта настолькі вялікая і бязлюдная прастора, што там няцяжка адшукаць месцы, дзе на бліжэйшыя 30 кіламетраў не будзе ніводнага вулічнага ліхтара. Там не ловіць мабільная сувязь і амаль няма дарог (праўда, ёсць і сумныя выключэнні).

Таму калі хочаце ўбачыць самыя яркія зоркі на самым цёмным небе — вам туды, тым больш што на поўдні Беларусі неглыбокае начное Сонца ўжо не перашкаджае такім назіранням.

Бясконцыя абшары балот на ўсходзе разразае маляўнічая рака Сцвіга. На яе берагах і былі зробленыя гэтыя начныя здымкі. А яркія зоркі-пражэктары на некаторых фота — гэта насамрэч Юпітэр і Сатурн, якія яшчэ пакуль добра бачныя на вечаровым небе.

Віктар Малышчыц

0
Alisa / Адказаць
21.07.2018 / 15:10
Сорамна сказаць, але я не глядзела на зорнае неба можа ўжо некалькі гадоў.. Зараз аж унутры нешта скаланулася - як жа шмат чаго я не заўважала! Віктар, дзякуй!
34
кузяпанк / Адказаць
21.07.2018 / 16:14
нават мы, на сяле, ведаем што такое фоташоп..!
0
Людмiла / Адказаць
21.07.2018 / 17:01
Такая прыгажосьць! Сення буду глядзець на зорнае неба. Дзякуй, Вiктар, вашыя здымкI цудоуныя!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру