Дзевяць з дванаццаці беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Мікалаевам, вярнуліся на радзіму, паведамляе БелТА. Іх адвезлі ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу на агляд да медыкаў.
Шасцярых чалавек адпусцілі дадому, а траіх шпіталізавалі ў аддзяленні траўматалогіі і нейрахірургіі для далейшага лячэння.
Яшчэ трое беларусаў засталіся ва Украіне і знаходзяцца там у лякарні.