21.07.2018 / 15:32

У джунглях Бразіліі трапіў на ВІДЭА «самы самотны чалавек на планеце» 4

З'явіліся ўнікальныя кадры члена рэдкага племені з амазонскіх джунгляў, адзінага, хто застаўся ў жывых, паведамляе БіБіСі.

Яго прынята называць «самым адзінокім чалавекам на планеце». Гэты 50-гадовы мужчына жыве ў адзіноце ў бразільскай частцы нізіны Амазоніі ўжо на працягу 22 гадоў. Усе члены ягонага племені загінулі ад рук мясцовых бандытаў.

Бразільскае дзяржаўнае агенцтва ў справах карэннага насельніцтва назірае за лёсам гэтага чалавека з 1996 года. Пакуль ён жывы, на тэрыторыі штату Рандонія на паўночным захадзе краіны забароненая эканамічная дзейнасць.

Паводле канстытуцыі Бразіліі, карэннае насельніцтва мае права на валоданне зямлёй племянных тэрыторыяў.

9
Centurion / Адказаць
21.07.2018 / 16:22
І нават самагонку ня гоняць?! 
9
Ы / Адказаць
21.07.2018 / 18:04
Самый одинокий это я так что не надо
1
Leona / Адказаць
22.07.2018 / 00:31
Калі чалавек сам з сабою, то гэта ўжо два чалавекі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру