21.07.2018 / 16:29

Нападаючы мінскага «Дынама» Антон Сарока перайшоў у бельгійскі футбольны клуб 3

Гэта толькі другі беларус, які гуляе ў моцным заходнееўрапейскім чэмпіянаце, апроч Брэсана.

26-гадовы нападаючы футбольнага мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Антон Сарока падпісаў кантракт з бельгійскім клубам «Локерэн». Пагадненне разлічана на тры гады.

На пачатку кар'еры Сарока лічыўся надзвычай перспектыўным футбалістам. У 18 гадоў ён з'ехаў у казанскі «Рубін», аднак так і не апраўдаў надзей. За расійскі клуб ён не згуляў ні разу.

Пасля футбаліст вярнуўся на радзіму. У 2012-2016 ён гуляў за «Гарадзею», адкуль перайшоў у мінскае «Дынама».

З цягам часу Сарока загуляў і ў зборнай. За 8 матчаў ён забіў 4 галы.

NN.by

9
Vlad / Адказаць
21.07.2018 / 17:41
Шило на мыло....
7
Саня / Адказаць
22.07.2018 / 14:06
"гуляе ў моцным заходнееўрапейскім чэмпіянаце". Ахахахахаха
0
Гаспадар літоўскі. / Адказаць
22.07.2018 / 18:05
Як бы не было: посьпехаў табе Антон !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру