21.07.2018 / 17:52

Беларуская дэлегацыя выступіла ў Жэневе ў падтрымку рускай мовы ў Гаагскай сістэме 76

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у чарговай сесіі Рабочай групы па прававым развіцці Гаагскай сістэмы міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў, якая адбылася ў Жэневе.

Беларусь была прадстаўлена начальніцай упраўлення права і міжнародных дамоваў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Таццянай Кавалеўскай.

«Дэлегацыя выступіла з дакладам у падтрымку ўключэння рускай мовы ў лік афіцыйных моваў Гаагскай сістэмы», — паведамляе сайт МЗС.

На гэты момант афіцыйнымі мовамі Гаагскай сістэмы з'яўляюцца англійская, французская і іспанская.

NN.by

10
Калядка / Адказаць
21.07.2018 / 18:02
Маладцы , маладцы, як салёныя агурцы.
6
ясна / Адказаць
21.07.2018 / 18:13
Ну фсё, давай, пуцін, піражок! 
За Курапаты гэтая інцелектуалка не выступала? Хоць у Саўбелке якой?
226
Справедливый / Адказаць
21.07.2018 / 18:21
Все правильно. Это же наш государственный язык.
Паказаць усе каментары/ 76 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру