22.07.2018 / 09:27

Міністр фінансаў Францыі: Гандлёвая вайна супраць ЗША пачалася 25

Гандлёвая вайна супраць ЗША ўжо пачалася, заявіў кіраўнік міністэрства фінансаў Францыі Бруно Ле Мэр. Міністр папярэдзіў, што падобны канфлікт стварае пагрозу для сусветнага эканамічнага росту.

Ле Мэр заклікаў Вашынгтон да адмены тарыфных бар'ераў: «Я прашу ЗША вярнуцца да разумнага сэнсу і павагі як глабальных правіл [гандлю], так і іх хаўруснікаў», — звярнуўся ён да амерыканскіх улад.

Асобна міністр падкрэсліў, што еўрапейскія кампаніі пастаўленыя ў нявыгаднае становішча ў параўнанні з іх амерыканскімі канкурэнтамі з-за рознага падыходу да падаткаабкладання. «Нельга мірыцца з тым, што нашы малыя і сярэднія прадпрыемствы павінны плаціць больш высокія падаткі, чым Google, Amazon, Facebook. Гаворка ідзе пра справядлівасць», — заявіў Ле Мэр.

11
Centurion / Адказаць
22.07.2018 / 09:59
A ў вайне выйграе Расея... 
9
ugo / Адказаць
22.07.2018 / 10:19
Па колькасці зла, якое робіць Трамп для Еўропы і дэмакратычнага свету, яго можна параўнаць толькі з камуністамі ссср. У галаве не ўкладваецца, але, можа ён сапраўды расейскі агент і абранне на выбарах яму арганізаваў Пу?
0
Адам Чувак / Адказаць
22.07.2018 / 10:47
У каханні і на вайне ўсе сродкі добрыя.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру