22.07.2018 / 13:42

Ізраіль эвакуяваў з Сірыі 800 «белых шлемаў» 8

Каля 800 удзельнікаў сірыйскай незалежнай ініцыятывы грамадзянскай абароны «Белыя шлемы» праз Ізраіль выехалі ў Іарданію.

«Белыя шлемы» дзейнічаюць на тэрыторыях, непадкантрольных Асаду. Эвакуацыя адбылася пасля таго, як сірыйскія ўрадавыя войскі пры дапамозе расійскага экспедыцыйнага корпуса захапілі апазіцыйны анклаў на паўднёвым захадзе краіны ў раёне горада Дэр'а.

Іарданскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што сірыйцы прыбылі ў Іарданію часова. Іх пагадзіліся прыняць Брытанія, Нямеччына і Канада. Перасяленне адбудзецца цягам трох месяцаў.

СГ

1
? / Адказаць
22.07.2018 / 15:16
асад з уткіным перамагаюць?
14
Касабланка / Адказаць
22.07.2018 / 16:36
I Трамп сваiх вайскоуцау збiраецца забраць , Пуцiн перамагае на Блiжнiм Усходзе. Дзякуй богу хаця свецкая дзяржава застанецца у Сiрыi.
9
feafania / Адказаць
22.07.2018 / 21:12
Сапраўды, як бы там не было, Асад для Сырыі лепшы варыянт.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру