22.07.2018 / 13:55

«Я сёння адпраўляюся чэкініцца ў вечаровы туман» 5

У розных пабліках УКантакце любяць пісаць: «Замест сняданку ў ложак я б выбраў кубачак кавы ў аэрапорце». Я б для сябе гэтую фразу змяніў бы на «кубачак кавы на запраўцы». Калі ў чарговым падарожжы ідзе ўжо не першая бяссонная ноч, запраўкі на дарозе для мяне — гэта як маякі, нейкія астраўкі жыцця ў чорнай пустэчы. А кава — гэта тое, што дазваляе даехаць да наступнага маяка.

Вось і зараз сяджу на зусім пустой запраўцы ў Шчучынскім раёне з тым самым кубачкам кавы, навокал цёплыя прыцемкі, злева ззяюць Венера, Юпітэр і Месяц, стаіць водар скошанай травы. Адправіўшыся ў соты раз ехаць кудысьці па Беларусі, я паспеў за адзін толькі дзень нарабіць для сябе адкрыццяў, хаця думаў, што нічога новага ўжо не ўбачу. І хоць я вельмі люблю самалёты, але пакуль тут стаіць такі ціхі вечар і пакуль мне ёсць куды ехаць, лаўлю сябе на думцы, што мне зусім не хочацца кудысьці адсюль ляцець нават ненадоўга. Няхай іншыя даследуюць еўрапейскія сталіцы і купаюцца ў цёплых морах, але я сёння адпраўляюся чэкініцца ў вечаровы туман.

Віктар Малышчыц

16
Зацінка / Адказаць
22.07.2018 / 15:34
І што такое "чэкініцца"? Я вось зусім не зразумеў, што тут напісана. Вы для каго пішаце і на якой мове? Рэд. Калі аўтар, выкладчык адной з найлепшых школ і папулярны творца, ужывае такое слова, то яно мае права на існаванне. Гэтае слова прыйшло ў мову з моладзевай гаворкі. І абсалютна нармальна, калі мова разрастаецца новымі словамі. Так адбываецца з усімі жывымі мовамі. Мова дранцвее, робіцца нецікавай, калі як абмяжоўваць словамі, зафіксаванымі ў акадэмічных слоўніках.
3
Казік / Адказаць
22.07.2018 / 20:13
Зацінка, паліце ваш узрост
3
ЯНКА / Адказаць
22.07.2018 / 20:27
★ Зацінка, на маю думку, чэкініцца — значыць, прыпадабняцца чэкістам ці апранаць, як тэй, форму энкэвэдыста. ★
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру