22.07.2018 / 14:41

ДАІ затрымала п'янага кіроўцу маршруткі «Мінск — Гродна» 8

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі пад Скідалем нецвярозага кіроўцу маршруткі «Мінск-Гродна», паведамляе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Прыкладна ў 10.20 20 ліпеня на 245-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна паблізу Скідаля інспектарам у поле зроку трапіў аўтамабіль «Пежо» з рэгістрацыйнымі знакамі жоўтага колеру. Маршрутнае таксі спынілі.

Супрацоўнікі ДАІ пачалі падазраваць, што кіроўца быў п'яны. Мужчыну прапанавалі прайсці агляд, які пацвердзіў здагадку інспектараў. 46-гадовы жыхар Мінска сапраўды быў п'яны: у яго арганізме выяўлена звыш 0,5 праміле алкаголю. Са слоў парушальніка, ён выпіваў днём 19 ліпеня, а раніцай 20-га, калі адпраўляўся ў рэйс, ніякіх прыкмет ап'янення не адчуў.

1
Яя / Адказаць
22.07.2018 / 14:55
А куды глядзеў урач, які падпісваў пуцёўку? Ці зноў фармальнасць?
2
russian / Адказаць
22.07.2018 / 16:39
Яя,там адказ будзе заўсёды адзін: когда я подпісывал, он был трезвый. не знаю. выпіл по дороге. 
8
МайкВазовски / Адказаць
22.07.2018 / 16:52
врача под суд
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру