22.07.2018 / 16:44

У Бабруйску забілі дзвюх жанчын. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, але выратаваць іх не паспелі 50

У Бабруйску забілі дзвюх жанчын, адна з якіх паспела паведаміць пра небяспеку ў міліцыю, падазраваны затрыманы, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Каля 7.00 20 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу УУС патэлефанавала жанчына і папрасіла ёй дапамагчы. Яны разам з сяброўкай зачыніліся ў ванным пакоі кватэры, куды спрабаваў пракрасціся невядомы. Дакладнага адраса яна не назвала, сказаўшы толькі нумар кватэры. Як пазней высветлілася — памылковы.

Асабовы склад УУС паднялі па трывозе. Супрацоўнікі правяралі ўсе шматкватэрныя жылыя дамы па вуліцы Лынькова і тэрыторыі, што мяжуе, правяраліся забаўляльныя ўстановы, вывучалі запісы камер відэаназірання.

Аказалася, што 26-гадовая бабруйчанка і яе 27-гадовая знаёмая адпачывалі ў кафэ, дзе пазнаёміліся з невядомым мужчынам, з якім яны потым з'ехалі на таксі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку вызначылі мужчыну, з якім бачылі гэтых дзяўчат. Гэта быў неаднаразова судзімы 36-гадовы бабруйчанін, які нідзе не працаваў. Неўзабаве яго затрымалі.

У ванным пакоі кватэры затрыманага знайшлі трупы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. Адна з іх паспела патэлефанаваць у міліцыю ў момант небяспекі.

Падазраванаму пагражае смяротнае пакаранне.

12
Сяржук / Адказаць
22.07.2018 / 16:58
Цягне на смяротнае пакаранне
201
Гісторык / Адказаць
22.07.2018 / 17:09
Яны знайшлі тое, што шукалі, так што вінаваты самі.
183
ЯНКА / Адказаць
22.07.2018 / 17:11
★ Адпачывалі, бач ты, не ў бібліятэцы ці ў тэатры, а ў піўнусе! І тут жа зьехалі зь першым сустрэчным, бо душа патрабавала «продолжения банкета». Не, не шкада такіх «дзяўчат»! ★
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру