Дэпартамент міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Літвы апублікаваў паказчыкі міграцыі за першую палову гэтага года. За апошні год колькасць грамадзян Беларусі ў Літве павялічылася на 24,7%, а грамадзян Украіны — на 55,4%, паведамляе Delfi.

Насельніцтва Літвы скарачаецца, колькасць іншаземцаў расце. У Літву эмігруюць пераважна ўкраінцы і беларусы.

На 1 ліпеня ў Літве пражываюць 54,4 тысячы замежнікаў, з якіх 15,2 тысячы — украінцы і 12,3 тысячы — расіяне. На трэцім месцы — беларусы, якіх у Літве 10,4 тысячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0