Аўтобус кампаніі Ecolines з беларусамі вылецеў у кювет ва Украіне.

Паводле інфармацыі пасажыраў, аварыя адбылася сёння раніцай у Адэскай вобласці. Кіроўца заснуў, з-за чаго аўтобус страціў кіраванне і праз сустрэчную паласу вылецеў у кювет.

«(Кіроўцы) памяняліся пасля мяжы. Першы пайшоў спаць, другі за рулём выключыўся. Пакуль ехалі па жахлівай дарозе, ён еў цукеркі і трымаўся, а як выехалі на добрую дарогу, заснуў», — напісала адна з відавочцаў ДТЗ у Facebook.

На шчасце, абыйшлося без ахвяр. Пасажырам дадуць новы аўтобус, піша БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0