У прыватнасці, апублікаваны кошт дзённай формы навучання на 1-3 курсах.

Для спецыяльнасцей «міжнароднае права», «правазнаўства» і «эканамічнае права» ён складзе за год 3575 рублёў.

Вучоба на эканамічным факультэце будзе каштаваць 3467 рублёў, біялагічным - 3223, факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі - 2964 рублі. Найменшы кошт навучання - на спецыяльнасці «сацыяльная работа» факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама рускай і беларускай філалогіі (2354 рублі) за год.

Кошт дзённай формы навучання на 4 курсе па спецыяльнасцях «дызайн» факультэта сацыякультурных камунікацый, «лінгвакраіназнаўства» факультэта міжнародных адносін, «усходняя філалогія» складзе 3095 рублёў. Найменшы кошт навучання на 4 курсе — на спецыяльнасці «сацыяльная работа» факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама рускай і беларускай філалогіі — 1915 рублёў за год.

Таксама апублікаваны кошт завочнай формы навучання. На 1-3 курсах механіка-матэматычнага, біялагічнага, геаграфічнага, эканамічнага, філалагічнага, гістарычнага, юрыдычнага, факультэта філасофіі і сацыяльных навук, факультэта сацыякультурных камунікацый, а таксама па спецыяльнасцях «журналістыка (друкаваныя СМІ)» і «журналістыка (аўдыявізуальная)» вучоба пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі і паралельным навучанні будзе каштаваць 1262 рублі за год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0