Карыстальнік твітара пад нікам «Бармалей» эпатаваў сваіх чытачоў тым, што не проста схадзіў у рэстаран «Паедзем, паядзім» у Курапатах, але і паказваў непрыстойныя жэсты ў бок крыжоў. Высветлілася, што пад гэтай маскай хаваецца 45-гадовы Аляксандр Кудлаеў. «Наша Ніва» задала яму пару пытанняў.

«Наша Ніва»: Што вы зладзілі ў Курапатах: гэта была акцыя, перформанс?

Аляксандр Кудлаеў: Як гэта сказаць? Прабачце, калі магчыма, то я буду размаўляць на расейскай мове. Проста гэта выклік людзям, якія там стаяць, бо яны гнабяць бізнэс. Магчыма, шмат каго зачапіў той «фак», якія я паказваю. Але я пасля выклаў фотаздымак з удзельнікам «Мінскага клуба аматараў бегу». Там такія ж «факі».

«НН»: Яны ж не ў бок крыжоў і памерлых і іх паказвалі.

АК: Добра, давайце так. Крыжы, крыжы… Добра, крыжы, бл… Ёсць яўрэі, мусульмане, ды хто заўгодна. Мне проста не падабаецца крыж. Я не хачу ставіць на сваім жыцці крыж. Давайце так будзем разважаць. Гэта мая пазіцыя. Я ўжо бачыў, што мне пайшлі пагрозы, нават майму сабаку. Ды калі ласка. Я ўжо за пяць гадоў звыкся, што далей за пагрозы справа не даходзіць.

«НН»: Вы ў твітары напісалі, што выварочвалі ў Курапатах крыжы.

АК: Блін, ну калі народ не разумее жартаў. Гэтая фотка хрэн ведае якой даўніны. Гэтая фотка была зробленая ўчора ці пазаўчора. Канечне, ніякія крыжы я не чапаў. Нефіг мне рабіць. Мяне гнабяць у фэйсбуку, пагражаюць майму сабаку, чаму я не магу адказаць?

«НН»: Ніхто б вас не гнабіў, калі б вы не паказвалі гэтыя «факі».

АК: Ды мне пофіг, мне пофіг абсалютна! Я даю нагоду гэтым ідыётам, каб яны яшчэ нешта напісалі. Я смяюся, тры тысячы маіх падпісчыкаў смяюцца. Людзі могуць пісаць, што заўгодна. Але хто ведае мяне ў рэале, не ставяцца да мяне негатыўна.

«НН»: Як вам сам рэстаран «Паедзем, паядзім»?

АК: Нармальна, камфортна.

«НН»: Яшчэ будзеце хадзіць?

АК: Канечне. Пры першай жа магчымасці буду хадзіць. Я не люблю, калі гнабяць бізнэс.

«НН»: Вам перашкаджалі зайсці ў рэстаран?

АК: Не, там было тры чалавекі. Яны спыталі, ці можна мяне сфоткаць. Гаў.о пытанне, кажу ім. А я вас магу? Не, адказваюць мне. Закрываюцца парасонамі. Я не бачу ніякіх маральна-этычных праблемаў, каб хадзіць у гэты рэстаран.

***

Інтэрнаўты выявілі, што Кудлаеў некалі быў актывістам кампаніі «Еўрапейская Беларусь», некалькі разоў сядзеў на сутках.

Каардынатар руху Яўген Афнагель пацвердзіў «НН», што Кудлаеў сапраўды быў у іх шэрагах у 2010 — 2011 гады. Але нічым асаблівым сябе не праявіў. Апошні раз на сувязь выходзіў у маі 2011 года. «Яго і не памятае ніхто асабліва», — адзначыў Афнагель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?