У суботу ў Вілейскі РАУС звярнулася жанчына і паведаміла, што нехта залазіў у яе лецішча ў Ракшыцах, піша Рэгіянальная газета.

Калі міліцыя выехала на месца, высветлілі, што падчас адсутнасці гаспадыні нехта сапраўды пабываў у хаце.

Але з маёмасці амаль нічога не скралі.

Адкруцілі задняе кола ад ровара «Аіст», што стаяў у хаце. А таксама прыхапілі скрыню цвікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0