23.07.2018 / 13:12

Вызначыліся два імаверныя супернікі БАТЭ ў трэцім раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Хоць не прайшлі матчы другога раўнда 3

Сёння прайшло лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Супернікам пары БАТЭ — ХІК (Хельсінкі) будзе пераможца пары «Карабах» (Азербайджан) — «Кукесі» (Албанія).

«Карабах» (каманда гуляе ў Баку) у мінулым годзе гуляў у групавой стадыі ЛЧ разам з «Чэлсі», «Ромай» і «Атлетыка». Прычым з мадрыдскім клубам, які потым выйграў Лігу Еўропы, двойчы згуляў унічыю. Некалькі тыдняў таму у азербайджанскі клуб перайшоў галкіпер зборнай Ісландыі Ханес Хальдаурсан.

Матчы гэтай стадыі пройдуць 7-8 і 14 жніўня. Пераможца выйдзе ў плэй-оф кваліфікацыі ЛЧ і, як мінімум, гарантуе сабе месца ў групавым турніры Лігі Еўропы

Першы ж матч БАТЭ — ХІК пройдзе ў Барысаве 25 ліпеня (пачатак а 20-й). Гульня ў адказ — праз тыдзень.

0
Справедливый / Адказаць
23.07.2018 / 13:29
Лучше с Кукеси играть
0
Змiцер / Адказаць
23.07.2018 / 14:32
Олимпия" Любляна (SVN) / "Крузейдерс" (NIR) - БАТЭ (BLR) / ХИК (FIN) https://ru.uefa.com/uefaeuropaleague/season=2019/draws/round=2000988/?iv=true
0
Вкл / Адказаць
23.07.2018 / 23:50
Автокомпоненты-Джылі наперад насуперак няўдачам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру