Генеральны дырэктар Дэпартамента знешняй разведкі Эстоніі Мік Маран расказаў у пятніцу ў ЗША, на Форуме бяспекі ў Аспене, што сярод грамадскіх дзеячаў, такіх як журналісты, дыпламаты, бізнэсмены і палітыкі, выяўленыя людзі, у асобе якіх, як мяркуецца, гаворка ідзе пра агентаў уплыву Расіі, паведамляе агенцтва Delfi.

«Мы раскрылі сетку з палітыкаў, журналістаў, дыпламатаў, бізнэсменаў, якая на самай справе ўключае ў сябе агентаў уплыву Расіі, якім кажуць, што ім варта рабіць, — сказаў Маран. — Мы ясна бачым, што гэтыя людзі навязваюць расійскі план дзеянняў».

Кіраўнік эстонскай знешняй разведкі папярэдзіў, што, нягледзячы на саміт прэзідэнтаў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна і з выгляду добрыя адносіны, пагроза з боку Расеі далёка не прайшла: у апошні час Крэмль стаў, хутчэй, больш выкарыстоўваць у сваіх мэтах агентаў уплыву і павялічваць іх ролю, адзначыў Маран.

Ён прывёў у якасці прыкладу палітыкаў, якія гадамі працавалі на ўзроўні мясцовых самакіраванняў, а зараз сталі праходзіць у нацыянальныя парламенты і ўрады краін.

«Што яны (расейцы — заўв. Рэд.) ім прапанавалі? Увагу СМІ і палітычную падтрымку, эксклюзіўныя бізнэс-магчымасці і ў адзінкавых выпадках таксама фінансавую дапамогу», — адзначыў Маран.

Кіраўнік эстонскай знешняй разведкі не пагадзіўся назваць ніводнага канкрэтнага палітыка, дыпламата ці журналіста, да якога ёсць падазрэнне, што гаворка ідзе пра агента ўплыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?