23.07.2018 / 16:30

Трамп: Я нічога не саступіў Пуціну. Мы добра паладзілі 1

Прэзідэнт ЗША напісаў у твітары, што ў Хельсінкі ён выдатна паладзіў з Пуціным і нічога яму не саступаў.

«Калі вы чуеце ў фэйкавых навінах негатыў пра маю сустрэчу з Пуціным, і што я яму штосьці саступіў, памятайце — я яму нічога не саступаў, мы толькі гаварылі пра будучыню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін. Акрамя таго, мы з ім добра паладзілі, што добра для ўсіх, за выключэннем прадажных СМІ», — напісаў Трамп.

0
каментар / Адказаць
23.07.2018 / 17:38
Гэта ён сыну свайму малодшаму напісаў тлумачальную?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру