23.07.2018 / 16:45

Нямецкія інжынеры разагналі капсулу Hyperloop да 457 км/г 6

Каманда Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта ўстанавіла новы рэкорд хуткасці для капсулы Hyperloop. Хуткасць капсулы склала 457 км/г, піша The Verge.

Фота: The Verge.

Капсулу вырабілі з вугляроднага валакна, паставілі на яе электрычны рухавік магутнасцю 50 кВт і пнеўматычную тармазную сістэму, якая здольная спыніць капсулу ўсяго за 5 секунд. Пры гэтым маса капсулы складае 70 кг. Такі прататып наўрад ці знойдзе практычнае прымяненне, аднак каманда разглядае капсулу як выпрабавальную мадэль для новых тэхналогій.

Hyperloop — гэта праект вакуумнага цягніка, прапанаваны ў 2012-2013 гадах Іланам Маскам. Мяркуецца, што капсулы будуць перасоўвацца ў герметычнай вакуумнай трубе з хуткасцю да 1220 км/г. Цяпер праект не рэалізаваны.

0
Месьціч / Адказаць
23.07.2018 / 17:11
Няма ў вас Ілон Максавіч талантліваха рукавадітеля...
0
Ліцьвін металіст / Адказаць
23.07.2018 / 19:02
Цікава, што адкажа амтар струннага транспарта, які ўжо гадоў 5 закапвае ў зямлю 3 бетонны слуп ад свайго прататыпу
0
Хлопец з Лучына / Адказаць
23.07.2018 / 19:10
Мы ўжо зрабілі свой мабільнік, накармілі людзей мармуровым мясам, пара ўжо брацца за .
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру