23.07.2018 / 17:05

Вяскоўцам дазволілі выкупляць жыллё, у якім яны жывуць 27

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №287 «Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасці», які стварае дадатковыя ўмовы для замацавання кадраў у вёсцы.

Цяпер вяскоўцам дазволілі набываць жылыя памяшканні, дзе яны жывуць, у арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якім гэтыя памяшканні былі перададзеныя пры рэалізацыі ўказаў па фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Дакумент таксама вызваляе сельскагаспадарчыя арганізацыі ад падаткаабкладання па аперацыях, звязаных з пераводам на адпаведныя райвыканкамы пазыкі па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылых дамоў ці кватэр.

0
Смотрящий / Адказаць
23.07.2018 / 17:30
.... разрешили выкупать халупы-пусть бы они сами там пожили дармоеды...
0
цень макарона / Адказаць
23.07.2018 / 17:52
а ці не пазьняк піць баржомі, бо ныркі адваліліся?
0
Centurion / Адказаць
23.07.2018 / 17:54
Як вёскі вымерлі ды сьпіліся, цяпер ён дазволіў... нават гадоў 20 таму быў бы эфэкт куды лепшы.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру