Дэкрэт № 22 "Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)" і ўказ № 601 "Аб асобных пытаннях ажыццяўлення банкамі фінансавых аперацый" падпісаў 4 лістапада Аляксандр Лукашэнка.
Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, дакументы накіраваны на ўмацаванне гарантый захаванасці грашовых зберажэнняў насельніцтва ў банках і павышэнне прывабнасці беларускай банкаўскай сістэмы.
У аўторак А.Лукашэнка правёў нараду аб дзяржаўнай гарантыі захаванасці банкаўскіх укладаў грамадзян. Ён заявіў, што неабходнасць укаранення дадатковых механізмаў захаванасці ўкладаў грамадзян выклікана "і клопатам аб стабільнасці нацыянальнай валюты, і імкненнем абараніць інтарэсы людзей, якія захоўваюць грошы ў банкаўскіх установах". Прыняцце дакументаў па ўкладах насельніцтва не дыктуецца нейкімі надзвычайнымі абставінамі, сказаў А.Лукашэнка.