Два браты ў Мінску скралі з пад'ездаў жылых дамоў больш за 200 пажарных рукавоў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Злачынствы адбываліся ў некалькіх раёнах.
Злачынствы здзяйснялі два браты — 43-гадовы і 34-гадовы мінчане. Абодва раней былі судзімыя: адзін за крадзяжы, другі за хуліганства. Крадзеныя рэчы мужчыны хавалі ў арэндаваным гаражы.
Пры ператрусе там знайшлі больш за 200 пажарных рукавоў і камплектуючых да іх. Затрыманыя расказалі, што крадзеныя рукавы прадавалі на рынках пераважна фермерам, якія далей выкарыстоўвалі іх для самаробнай сістэмы арашэння.
Цяпер зламыснікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Распачата крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК (крадзеж).
0
0
0
0
0
0