23.07.2018 / 17:57

Мінскпраект: Праекціроўшчыкі «сіямскіх пісуараў» у нас больш не працуюць 15

Шырока разышлося фота з мужчынскага туалета адноўленага стадыёна «Дынама». Відаць незвычайны дызайнерскі падыход — два пісуары прымацаваны ў кутку так, што наўрад ці іх можна выкарыстоўваць адначасова, не парушаючы сваю і чужую зоны камфорту.

Дырэктар стадыёна «Дынама» раней пералажыў адказнасць за дызайнерскае рашэнне на архітэктараў «Мінскпраекта». 

А што кажуць там? 

«Наша Ніва» звязалася з архітэктарам, які курыраваў стадыён «Дынама», Віталём Руцкім. 

«Мы пашукалі дакументацыю, знайшлі санвузел, знайшлі расстаноўку прылад… Але не ведаем, ці адпавядае гэта таму, што насамрэч. Там, сапраўды, стаіць у кутку два пісуары, але на якой адлегласці… не зразумела. Усё роўна, тыя, хто праектаваў… ужо не засталося ніводнага чалавека ў нашым інстытуце. Куды сыходзяць? Туды, дзе грошай больш плацяць», — сказаў Руцкі.

Таксама ён сказаў, што тут можа быць віна забудоўшчыка.

«Я не памятаю, каб мы ставілі вось так у кутах пісуары. Звычайная норма — уздоўж сцяны на адлегласці 60 сантыметраў», — падсумаваў ён.

1
Казік / Адказаць
23.07.2018 / 18:04
А ў выканаўцаў, вядома, аніякіх пытанняў не ўзнікла. А можа так і трэба?
3
Вася чэсных / Адказаць
23.07.2018 / 18:12
Проектировщики пошли на повышение! А как же - "уплотнение", "оптимизация", "рационализация" и т.д.
3
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
23.07.2018 / 18:14
Ну, праекцироушчык жа не даярка. Эта у даярки зарплата 700 долларау, вот у даряки и идут усе самыя вумныя и атвественныя, а у праекцироушчыка зарплата у два раза меньшэ, чэм у даярки и туда идуць усе, хто не смог паступиць у даярки.

И эта правильна. Там жа чалавек руками работает, трогает за самае дарагое у нашай жызни, а тут нейкия писюары. Писюары каждый каментатар с тут бая расставиць можэт. Гнаць эцих праекцироушчыкай паганай мятлой. Будзем без их жыць
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру