23.07.2018 / 19:27

У Жлобіне на стаянцы гарэлі 3 машыны

22 ліпеня ў Жлобіне на стаянцы загарэўся Ford Escort. Калі на месца пажару прыехалі ратавальнікі, гарэлі ўжо тры машыны, паведамляе МНС.

Работнікі МНС ліквідавалі пажар. У выніку пажару знішчаны салон, пашкоджаны маторны адсек аўтамабіля Ford 1998 года выпуску, пашкоджаны 2 аўтамабілі маркі Lada, якія стаялі побач. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру