Напаўненьне ўсіх разьдзелаў рэсурсу было зьнішчанае. Замест інфармацыі аб гурце, навінах і фотаздымках «Ляпіса Трубяцкога» некалькі гадзінаў наведвальнікі маглі бачыць толькі паведамленьне ад хакеркаў пра тое, што сайт узламаны.
Загаловак усяго сайта хакеры зьмянілі на «Похеканная страница». А ў разьдзеле «Группа» зьмясьцілі свае подпісы:
Пошук па ніках у google выводзіць на некалькі расейскіх хакерскіх форумаў, дзе людзі з такімі нікамі зарэгістраваныя і праяўлялі актыўнасьць. А ў кодзе навіны, якую зьмясьцілі злачынцы прысутнічае памылковая спроба ўставіць малюнак з лякальнага кампутара, зь якога верагодна і адбываўся ўзлом. Адрас file:///home/lesha/ дае магчымасьць меркаваць, што аднаго з хакераў завуць «Лёша».
Чым пакрыўдзіў сайт гурту «Ляпіс Трубяцкой» расейскага хакера «Лёшу», не вядома. Аднак www.lyapis.com у дадзены момант працуе не стабільна, адміністратары аднаўляюць дадзеныя і разьбіраюцца ў здарэньні.