Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў прапанаваў перадаць Газпрому ўнутрыбеларускія газавыя сеткі, каб знізіць цану газу для беларускіх спажыўцоў. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала «Мір».

«Вось кажуць — дайце цану Смаленскай вобласці. Калі мясцовыя сеткі беларускія, якія займаюцца далейшым перапродажам газу пасля атрымання ад падраздзялення Газпрома, стануць часткай — арэнднай або нейкай часткай Газпрома (не абавязкова іх купляць), то тады гэта цана скразная, газпрамаўская — без усялякіх выключэнняў», — заявіў пасол Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0