Юліі Барысенка на фота злева, fcminsk.by

Юліі Барысенка на фота злева, fcminsk.by

Ва ўзросце 28 гадоў у панядзелак памерла футбалістка «Зоркі-БДУ» і зборнай Беларусі Юлія Барысенка.

«У нашай камандзе вялікае гора. Прыйшла сумная навіна пра тое, што не стала футбалісткі «Зоркi-БДУ» Юліі Барысенка. Мы глыбока засмучаныя. Цяжка прыняць гэтую сумную навіну. Каманда, кіраўніцтва клуба і заўзятары падзяляюць боль страты родных і блізкіх», — напісана на старонцы клуба «УКантакце».

Падрабязнасцяў пра смерць не паведамляецца.

Юлія Барысенка нарадзілася ў Таліне ў 1990 г. Выступала за «Зорку-БДУ» ў 2011 г., затым некалькі сезонаў за расійскую «Разань», у 2015-2017 гг. гуляла за ФК «Мінск», з якім станавілася чэмпіёнкай краіны, узімку вярнулася ў «Зорку-БДУ».

Чытайце таксама: Стала вядома, ад чаго памерла 28-гадовая футбалістка Юлія Барысенка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0