яны робяць з гары піраміду
абкладаючы глебу каменнем
абкрадаючы рэкі снегам
яны робяць з гары піраміду

яны зменяць жвір на аскепкі
яны зменяць гальку на шкельцы
яны робяць з гары піраміду
яны робяць з горада лінзу
па якой магістралі-галінкі
ўсе сыходзяцца ля піраміды

сонца
лясы
і кроў —
толькі побач
ні соснаў
ні зброі
цяпер атачаюць сцяжок
толькі
неба
каменне
аскепкі
толькі неба каменных аскепкаў.

яны робяць з горада лінзу
яны робяць з гары піраміду

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0