Старшыня Вярхоўнай палітычнай рады хусітаў, шыіцкіх паўстанцаў у Емене, Махдзі Аль-Машат накіраваў тэлеграму прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з просьбай садзейнічаць спыненню грамадзянскай вайны на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамляе еменскае інфармацыйнае агенцтва SABA.
У паведамленні, распаўсюджаным агенцтвам у чацвер, 19 ліпеня, Аль-Машат папрасіў Расію выкарыстаць свой міжнародны ўплыў для спынення агрэсіі і зняцця блакады (маецца на ўвазе паветраная і марская блакада Емена, уведзеная кааліцыяй суніцкіх дзяржаў). Ён таксама заклікаў Пуціна паспрыяць бяспецы і стабільнасці ў краіне.