Paolo Bettini, фота — Coda2

Славуты італійскі велагоншчык Паала Бэтыні, алімпійскі чэмпіён Атэнаў (2004) і двухразовы чэмпіён сьвету ўпаў і атрымаў сур’ёзную траўму. Гэта здарылася падчас першага дня шасьцідзённага спаборніцтва ў Міляне , паведамляе PAP.

Перад самым фінішам у велагонцы на трэку Бэтыні сутыкнуўся з украінцам Яраславам Паповічам, які паваліўся паперадзе. Італіец на вялікай хуткасьці бразнуўся на падлогу й ударыўся галавой аб бар’ер так, што шлем разьляцеўся на кавалкі.

Бэтыні нават не спрабаваў падняцца, яму паставілі шыну, вынесьлі з трэку на насілках і адвезьлі ў шпіталь.

Там стала вядома, што 34-гадовы Бэтыні атрымаў гэткае страсеньне мозгу, што ня памятае самога здарэньня.

Гэтыя спаборніцтвы меліся стаць апошнімі ў ягонай кар’еры. Кагадзе ў верасьні Бэтыні заявіў, што пакідае вялікі спорт.

Глядзі яшчэ:
Блог Яраслава Паповіча
Сайт Паала Бэтыні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?