Крысціян Пулішыч, Wikimedia

Крысціян Пулішыч, Wikimedia

Паўабаронца дортмундскай «Барусіі» Крысціян Пулішыч быў прызнаны найлепшым гульцом матчу з «Ліверпулем» у рамках Міжнароднага кубка чэмпіёнаў (МКЧ), аднак не змог атрымаць прыз. Пра гэта паведамляе Independent.

Хаўбэк выйшаў на поле ў другім тайме матча і зраўняў лік з пенальці на 66-й хвіліне, затым вывеў немцаў наперад на 89-й пасля контратакі, а ў дадатковы час нанёс удар, на дабіванні з якога забіў Якаб Бруна Ларсен.

Нягледзячы на гэта, арганізатары МКЧ далі прыз найлепшага гульца матча іншаму футбалісту — абаронцу «Ліверпуля» Вірджылу ван Дэйку. Гэта здарылася праз тое, што трафей спансаваў бровар Heineken. Пулішычу 19 гадоў, па законе ён не можа купляць алкаголь і асацыявацца з вытворцамі напояў.

«Барусія» атрымала перамогу над «Ліверпулем» з лікам 3:1.

Пулішыч выступае за нямецкі клуб з 2016 года. 14 верасня таго ж года хаўбек дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў супраць польскай «Легіі» і стаў самым маладым гульцом «Барусіі», якія выходзілі ў матчы гэтага турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0