Wikimedia Commons
40-гадовы Цьеры Анры, які на чэмпіянаце свету ўваходзіў у трэнерскі штаб Бельгіі, з новага сезона прыступіць да самастойнай працы. Француз узначаліць бірмінгемскую «Астан Вілу», што гуляе ў чэмпіёншыпе (другім па сіле дывізіёне чэмпіянату Англіі)
На гэтай пасадзе ён зменіць Стыва Бруса, які страціў давер акцыянераў клуба.
Для Анры праца ў «Астан Віле» стане першым самастойным трэнерскім вопытам у кар'еры.
Анры завяршыў футбольную кар'еру ў 2014 годзе. Яго апошнім клубам быў «Нью-Ёрк Рэд Булз. У Еўропе ён гуляў за «Манака», «Ювентус», «Арсенал» і «Барселону». За зборную Францыі Анры гуляў з 1997 па 2010 год, забіўшы 51 гол у 123 матчах.