Суд Першамайскага раёна разглядаў пытанне аб накіраванні 11-гадовага хлопчыка ў спецыялізаваную выхаваўчую ўстанову.

Школьнік неаднаразова здзяйсняў дробныя крадзяжы, крадзяжы чужой маёмасці і грошай.

«Супрацоўнікі органаў унутраных спраў кожны раз цярпліва праводзілі з ім індывідуальную прафілактычную працу, яго паводзіны неаднаразова разглядалася на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы. Выхаваўчыя і тлумачальныя гутаркі праводзіліся і з бацькамі. Дарэчы, маці падлетка неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, — паведамляе Кацярына Дабравольская, афіцыйны прадстаўнік Першамайскага РУУС г. Мінска. — Хлопчык быў папярэджаны, што ў выпадку сістэматычнага здзяйснення ім супрацьпраўных дзеянняў ён можа быць накіраваны ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую або лячэбна-выхаваўчую ўстанову».

Але хлопчык так і не выправіўся, крадзяжы працягваліся. Камісія па справах непаўналетніх хадайнічала аб накіраванні яго ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову.

Суддзя Вікторыя Макуха вырашыла, што найбліжэйшыя 2 гады хлопчык правядзе ў выхаваўчай установе.

На пасяджэнні суда прысутнічалі непаўнагадовыя правапарушальнікі. Іх сабралі, каб паказаць магчымыя наступствы іх учынкаў.

«Правядзенне падобных выязных працэсаў мае вялікі выхаваўчы і прафілактычны эфект», — лічаць у міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?