24.07.2018 / 23:27

Інтэрнэт рагоча з «вадароднай вады», якую прарэкламавала Сабчак. Што гэта такое? 32

Не паспелі мы адсмяяцца з цырконіевых бранзалетаў, крамлёўскіх таблетак, сланечнікавага алею без халестэрыну, солі, соды і нават туалетнай паперы без ГМА, як лабараторыі цудаў выдалі навінку ў выглядзе «вадароднай вады».

Гэты прадукт прарэкламавала былы кандыдат у прэзідэнты Расіі Ксенія Сабчак, чым выклікала рогат інтэрнэт-карыстальнікаў.

Запомните навсегда: болезни можно не лечить, а предотвращать. Каждый год я обязательно делаю чекап всего организма и прохожу детокс. Важный секрет моего хорошего самочувствия - Водородная вода @enhel_official - мой lifestyle, она является не только лучшим антиоксидантом, но и заряжает клетки энергией, активно увлажняет кожу и помогает в детоксикации организма! Куда бы я не ехала,беру портативный аппарат #enhel, а когда в Москве заказываю воду в ресторанах Раппопорта или Новикова, покупаю в аптеках A.V.E, магазинах Азбука Вкуса, Глобус Гурме! Юля, @yulia.enhel, спасибо за супер разработки, ждём новые технологии!!! UPD : Термин «водородная вода» общепринято обозначает что такую воду допольнительно(!!) обогатили молекулами водорода,также как «минеральная вода» дополнительно обогащена минералами

A post shared by Ксения Собчак (@xenia_sobchak) on

Ну ды ладна свецкая львіца, але ад глянцавага VOGUE, які прапануе «…замахнуцца на хатнюю ўстаноўку па ўзбагачэнні вады вадародам…. Яна, праўда, каштуе 4 тысячы еўра, але ж працуе яшчэ і як фільтр для водаправоднай вады…», не чакалі.

За што тады гатовыя плаціць наіўныя пакупнікі, акрамя фільтра для водаправоднай вады? Аферысты, як заўсёды, абяцаюць вечную маладосць і моцнае здароўе, праўда, не адразу, а толькі праз месяц ужывання не менш як літра «вадароднай вады» на дзень, не забыўшыся спаслацца на «аўтарытэтаў», якія проста дыхаюць здароўем.

Мы не станем аспрэчваць наяўнасць / адсутнасць вадароду ў гэтым цудоўным напоі. Цалкам магчыма, што сапраўды, электролізам дамагаюцца газавання вады вадародам. Трэба адзначыць, што растваральнасць вадароду ў вадзе вельмі нізкая, а значыць, і канцэнтрацыя яго мізэрная (максімум — каля 2 аб'ёмных %). Не будзем аспрэчваць і магчымасць траплення некаторай колькасці гэтага вадароду ў кроў.

Але давайце ўспомнім: вадарод — досыць інэртнае рэчыва, якое не ўступае ні ў якія хімічныя рэакцыі пры тэмпературы чалавечага цела ў асяроддзі нашых арганізмаў.

Пры тэмпературы да 42°С вадарод уступае ў рэакцыю толькі з фторам і некаторымі шчолачназямельнымі металамі, якіх у чыстым выглядзе ў нашых арганізмах няма, не было і не будзе, бо яны проста прапаляць цела наскрозь.

Па той жа прычыне вадарод не засвойваецца арганізмам і, у адрозненне ад кіслароду, абсалютна бясшкодны, але і карысці ад яго ніякай.

Насыціць кроў вадародам значна прасцей, зрабіўшы пару ўдыхаў. Пры гэтым вы атрымаеце дадатковы бонус у выглядзе «пісклявага голасу». Толькі трымайцеся падалей ад адкрытага агню, бо вадарод у сумесі з паветрам выбуханебяспечны. І ўжо, ясная справа, не курыце.

Ганна Воўк

5
Генэрал Голад / Адказаць
24.07.2018 / 23:36
НзО? :))
0
Белабандэравец / Адказаць
24.07.2018 / 23:40
Пайду запатэнтую кіслародную ваду. А таксама вугляродна-кіслародны вуглякіслы газ і вугляродна-вадародны метан.
14
Satan / Адказаць
24.07.2018 / 23:59
Ничего не понял. Зачем вода, если есть пиво?
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру