24.07.2018 / 17:11

Блогер Дзяніс Блішч паставіў мэту схуднець на 50 кілаграмаў. Мінус 20 ужо ёсць 11

Сёння ён выклаў у свой фэйсбук фотаздымак, які падпісаў: «Твар чалавека, які скінуў 20 кг вагі».

Але пра тое, якім чынам дамогся такога выніку, былы рэдактар «Анлайнера» распавядае коратка:

«Да спорту я халаднаваты, таму стараюся правільна харчавацца і хаджу паміж вёскамі, пра што расказваю ў сваім інстаграме. Мінус 20 кілаграмаў — гэта пакуль прамежкавы вынік. Я абяцаю расказаць і паказаць усе «да» і «пасля» месяца праз паўтара».

Прылада на тэлефоне, якой карыстаецца Дзяніс, паказала яму, што неабходна скінуць 50 кілаграмаў ад цяперашняй вагі.

«Я, праўда, не ўпэўнены, што такое магчыма», — прызнаецца блогер.

Наталля Тур

4
Савось / Адказаць
24.07.2018 / 17:40
Прошлым летам пасьля ўжывання дынь прападаў апетыт па нядзлі, на'т піць не хацелася, тады тож шмат кг. скінуў... Відаць іх навучыліся захоўваць,каб не... Дарагія,усе ж. Калі ж мясцовыя-танныя пасьпеюць?
3
Гісторык / Адказаць
24.07.2018 / 18:24
Не атрымаецца! :)
2
Александр / Адказаць
24.07.2018 / 19:44
Целей не ставил. За два года минус 40 кг. За восемь минус 105. И не болен. Ха.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру