24.07.2018 / 19:53

У Нацбанку Украіны не разумеюць, чаму трэба дазволіць «Парытэтбанку» купіць украінскую «дачку» расійскага «Сбербанка» 2

Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Украіны Кацярына Ражкова пакуль не бачыць прычын, чаму можа быць адобрана другая заяўка беларускага «Парытэтбанка» на куплю ўкраінскай «дачкі» расійскага «Сбербанка» пасля адхілення першай. Пра гэта Ражкова паведаміла ў інтэрв'ю Reuters.

«Мы ўжо адмовіліся ад гэтага банка», — сказала Ражкова. «Я не магу ўявіць, які новы аргумент яны могуць даць».

Тым не менш яна дадала, што супрацоўнікі ўкраінскага цэнтральнага банка ўсё яшчэ разглядаюць заяўку, для прыняцця рашэння ў іх ёсць тры месяцы з моманту яе паступлення.

Нагадаем, сёлета ў красавіку Нацбанк Украіны адмовіў Парытэтбанку ў куплі ўкраінскай «дачкі» «Сбербанка» Расіі ў сувязі з неадпаведнасцю заяўніка патрабаванням заканадаўства Украіны. 25 чэрвеня Парытэтбанк накіраваў другую заяўку.

2
Alex.ayo / Адказаць
25.07.2018 / 01:15
За бесценок купит какой-нибудь западный банк и подороже продаст Паритету.
3
ПанПаліцыянт / Адказаць
25.07.2018 / 08:38
Ну и к чему цирк ? Сбербанк купит сам у себя Сбербанк. Украинцы может намекают на необходимость отката ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру