КХП‑БНФ атрымала дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне 9 лістапада шэсця і мітынгу на месцы знішчэння ахвяраў сталінізму ў Лошыцы

Кансерватыўна‑Хрысціянская партыя — БНФ 5 лістапада атрымала дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне 9 лістапада шэсця і мітынгу на месцы знішчэння ахвяраў сталінізму ў Лошыцы.

Як паведаміў БелаПАН сакратар управы КХП‑БНФ Валерый Буйвал,

збор удзельнікаў мерапрыемства запланаваны на 11.00 каля Палаца культуры камвольнага камбіната. Пачатак шэсця ў 12.00.
Удзельнікі акцыі пройдуць па вул. Маякоўскага да Лошыцкага яру да памятнага крыжа ў Лошыцы, дзе адбудзецца мітынг, прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

«Гэта традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці продкаў (Дзяды). Шэсце і мітынг разлічаны на невялікую колькасць удзельнікаў. Мы хочам звярнуць увагу і нагадаць пра тое, што ёсць людзі, якія памятаюць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій», — сказаў В.Буйвал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?