Дачка прэзідэнта ЗША і старшы дарадца Белага дома Іванка Трамп заявіла пра закрыццё ўласнага брэнда адзення.

Паводле яе слоў, у найбліжэйшай будучыні яна мае намер сфакусавацца на працы, якой займаецца ў Вашынгтоне. Яна таксама назвала закрыццё кампаніі адзіным сумленным выхадам для яе каманды і партнёраў.

Іванка афіцыйна адмовілася ад вядзення спраў у кампаніі год таму, калі прыйшла на працу ў адміністрацыю прэзідэнта.

Брэнд Ivanka Trump быў заснаваны ў 2007 годзе. Спярша Іванка адкрыла сваю ювелірную лінію, затым стала выпускаць абутак, адзенне і сонечныя акуляры.

Кампанія пазіцыянавала сваю прадукцыю як даступную па кошце вопратку для маладых жанчын, якія надаюць шмат увагі кар'ернаму росту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0