
Фота ДАІ Мінскай вобласці
У Старадарожскім раёне пры экстраным тармажэнні кіроўцу фуры прыціснула грузам, ён памёр. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Смяротная аварыя адбылася 24 ліпеня, каля 11.40, непадалёк ад вёскі Горкі. 58-гадовы кіроўца фуры Scania ехаў па трасе Р43 РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы. На скрыжаванні з трасай H9660 пад колы велікагруза з другараднай дарогі раптам выехаў веласіпедыст. Каб пазбегнуць сутыкнення, кіроўца фуры экстрана затармазіў, ад чаго груз, што быў у паўпрычэпе, уляцеў у кабіну аўтамабіля.
У выніку інцыдэнту кіроўца атрымаў сур'ёзныя траўмы, ад якіх памёр на месцы аварыі. 80-гадовы веласіпедыст не пацярпеў.
Каментары