Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра візіт пакуль няма. Але мясцовы партал «Моцныя Навіны» піша, што гамельчукі пачалі атрымліваць лісты з правіламі паводзінаў.

«Падчас візіту усе вокны з боку вуліцы Жаркоўскага павінны быць зачыненыя, у тым ліку і з рэжыму «праветрыванне». Да вокнаў падыходзіць, а тым больш адчыняць, падчас мерапрыемства КАТЭГАРЫЧНА забаронена!!!», — паведамляецца ў лістах.

На 27 ліпеня ў Гомелі запланавалі адкрыццё дзіцячай бальніцы на вуліцы Жаркоўскага. Тэарэтычна, візіт Лукашэнкі цалкам магчымы.

Але ж супрацоўнікі самой бальніцы ніякай інфармацыі пра гэта не маюць.

Па словах намесніцы галоўнага ўрача Іны Ложэчка, ніякіх інструкцый у сувязі з прыездам Лукашэнкі персанал не атрымліваў. Дакладнай інфармацыі пра візіт кіраўніка дзяржавы ў яе таксама няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?